Турагнствы |
|
дамой турагенствы турысты работа летам | |
|
Маршруты "Адчуй сваiм сэрцам сэрца Беларусi". Калi вы запытаецеся у любога беларуса, што можна паказаць чалавеку, якi прыехау на Беларусь у першы раз, каб той адчуу нашу краiну, то хутчэй за усе пачуеце - Мiрски замак i Нясвiж. И справа не у тым, што у нас няма иншых месцау. Так, у нас есць Полацк з яго Сафiяй, i Гродна з Каложскай царквой, Камянецкi слуп у Белавежжы, Крэускi замак i яшчэ шмат помнiкау гiсторыi i культуры, прыроды. Але большасць з таго, што захавалася пасля шматлiкiх войн, знаходзяцца далека адзiн ад другога i складана забачыць iх за кароткi час экскурсii. Для тых, хто мае час i жаданне наведаць месцы, дзе захавалася iх больш за iншыя, прапануем мы маршрут, якiм вандравалi самi i назвалi "Адчуй сваiм сэрцам сэрца Беларусi". Мiнск -Мiрскi замак - Шчорсы - Навагарадок - Бярозаука - Лiда - воз. Свiцязь - Нясвiж - вось такое "Малае залатое кальцо Беларусi". Цiкавыя гэтыя месцы у гiстарычным сэнсе (Чорная Русь, Навагарадок - першая сталiца Беларусi, Мирски замак, Нясвижски палацава-паркавы комплекс), эканамiчным (шматлiкiя прадпрыемствы, сярод iх найцiкавейшы шклозавод "Неман"), геаграфiчным (Навагарадоцка-Мiнскае узвышша), прыродным (воз. Свiцязь, Налiбоцкая Пушча), культурным (радзiма А. Мiцкевiча, Я. Чачота; замкi Новаградка, Любчы, Мiра, Нясвiжа; шматлiкiя саборы, радавыя гнезды Радзiвiлау, Храптовiчау, Кiшак, Пацееу, тут былi буйнейшыя бiблiятэчныя зборы на Беларусi - у Шчорсах i Нясвiжы) i шмат шмат чаго яшчэ. Маршрут Для тых, хто збiраецца праехаць па такiм маршруце, трэба добра падрыхтавацца i быць гатовымi да значных матэрыяльных тратау. Перш за усе вам патрэбна замовiць добры аутобус (маршрут прыкладна складае 1100 - 13000 км (будзе залежаць ад таго, якi варыянт вы абярэце). Па часе вандроука займе па меншай меры два днi (лепш больш але i двух дзен хапае). У адпаведнасцi з гэтым, добра прадумаць тое, дзе вы збiраецеся начаваць. Калi вы заможны да таго, што маеце магчымасць замовiць месцы у гатэлi Навагарадка - зрабiце гэта напярэднi. Калi у вас есць турыстычнае абсталяванне (палаткi, спальныя мяшкi i г.д.) - добра ладзiць начоуку на беразе Немана (каля Шчорсау цi Бярозаукi). Мы дамовилися са школай-iнтэрнат для дзяцей з парушэннямi мовы у Навагарадку i харчавалiсь i начавалi у iх. Дзякуй iм за гасцiннасць, ветлiвасць i цеплыню. У такiм разе не трэба спяшацца i праграмма будзе выканана у поуным аб'еме. Ад'язджаць з Вiцебска лепей за усе як мага раней - больш за светлавы дзень забачыце ужо на месцы. Да Мiнска 271 км, але дарога не будзе сумнай, калi у вас будзе добры экскурсавод якi раскажа вам пра мясцiны, па якiх будзеце праязджаць: пра Бярэзiнскi запаведнiк, Беларускае Паазер'е, Беларускую Швейцарыю (Лагойскi раен) i iншыя. У мiнску мае сэнс зрабiць кароткую аглядную экскурсiю па горадзе з прыпынкам на плошчы Незалежнасцi. Коласаускiя мясцiны i Койданава Пасля сталiцы - едзем па шашы Масква Брэст у Стаубцоускiм напрамку. Краявiды нагадаюць вам пра тое, щто праязджаеце вы па Коласаускiх мясцiнах (нарадзiуся ен у в. Мiкалаеушчына, нездалек ад Стоубцау i васпеу у паэме "Ранiцай у нядзельку"). Мiнаючы Дзяржынск трэба узгадаць, што назву сваю, гэты горад атрымау ад "Жалезнага Фелiкса" - Ф. Дзяржынскага (паплечнiк У.Ленiна i заснавальнiк сучаснага Камiтэта Дзяржаунай Бяспекi), бо нарадзiуся нездалек. Але слауны гэты горад не толькi гэтым. Яго старажытная назва - Крутагор'е. Яшчэ у часы сярэднявечча тут адбылася бiтва з татарамi якiмi кiравау хан Кайдан. Крымчакi былi разбiты i у гонар гэтай перамогi, паселiшча атрымала назву пераможанага хана - Койданава. Зараз яна захавалася толькi у назве чыгуначнай станцыi. Мiр Ад Стоубцау ужо зусiм блiзка да Мiра, але гэта ужо Гродзенская вобласць. Гэты гарадскi паселак добра вядомы кожнаму беларусу, дзякуючы замку, хаця гэта не адзiнае, чым ен вядомы. Так, сапрауды, замак XVI стагоддзя уражвае. Гэта адзiны, якi больш-менш захавауся у нашай краiне i зараз намаганнямi урада рэстауруецца (з 1989 года). Вонкавы ад дарогi бок ужо выглядае не блага - уражанне, што знаходзiшся дзе-небудзь у Нямеччыне. Унутры зроблена экспазiцыя i можна падняцца на вежу (пяць паверхау па вузкiм праходзе не усiм даюцца). Пра замак ведаюць усе, а пра тое, што тут быу цудоуны парк з рознымi рэдкiмi дрэвамi i раслiнамi, ведаюць не многiя. Зараз рэшткi парка ахоуваюцца дзяржавай. Сярод помнiкау культуры Мiра, трэба адзначыць каплiцу - помнiк архiтэктуры мадэрна (1904), якая была пабудавана як фамiльная пахавальня князеу Святаполк-Мiрскiх - уладальнiкау замка. Фасад каплiцы аздоблены вялiзным мазаiчным пано "Хрыстос Уседзержыцель". Есць тут яшчэ Троiцкая царква i Мiкалаеускi касцел. Шчорсы З Мiра накiроуваемся у старану Новагарадка. Да яго прыкладна 50 км. Але праехаушы 25 км i апынуушыся у г.п. Карэлiчы, паварочваем направа i едзем 9 км. да в. Шчорсы. Калiсцi, яна была мястэчкам, якое належала магнацкаму роду Храптовiчау (вядомы беларускi род, якi шмат чаго зрабiу для нашай краiны). Здалек бачна Дзмiтрыеуская царква, пабудаваная як унiяцкi храм у другой палове XVIII стагоддзя пад кiраунiцтвам архiтэктара Я. Габрыеля. Храм спалучае у сябе рысы барока i класiцызму. У 1770-1776 па праекце дойлiдау iтальянцау Дж. Сака i К. Спампанi, пры удзеле Я. Габрыеля у мястэчку быу пабудаваны мураваны палац, якi стау цэнтрам выдатнага па мастацкiх якасцях ансамбля. Стыль - позняе барока. На поунач i захад ад палаца раскунууся пейзажны парк. З сiстэмай штучных сажалак. Некалi у парку расло каля 200 розных парод дрэу. Зараз парк зарастае. Да нядауняга часу тут стаяу помнiк прыроды - дуб Мiцкевiча, пад якiм, паводле падання, паэт напiсау паэму "Гражына". На беразе самай вялiкай сажалкi, на захад ад палаца, знаходзiцца будынак, у яким размяшчалася слявутая бiблiятэка I.Л. Храптовiча. Яна змяшчала 10 тысяч кнiг на розных мовах, старажытныя рукапiсы, геаграфiчныя карты, каштоуны архiу. Тут працавалi выдатныя прадстаунiкi айчыннай навукi i культуры: I. Данiловiч, I. Лялявель, Ю. Ярашэвiч, М. Малiноускi, астраном М. Пачобут-Адлянiцкi, паэты Я. Чачот i У. Сыракомля, а таксама i А. Мiцкевiч, якi жыу у Шчорсах у 1819 i 1820 гадах. На жаль, зараз гэты каштоуны збор страчаны для Беларусi. Частка была перададзена спадчыннiкамi Храптовiчау Кiеускаму унiверсiтэту, большая частка загiнула у часы I сусветнай вайны. У гэтыя ж часы загiнулi цэнтральны i усходнiя карпусы палаца. Астатнiя пабудовы захавалiся, хаця выглядаюць не так пампезна, як у мiнулым. Асаблiва звяртае увагу на сябе вяндлярня (памяшканне, у якiм капцiлi розныя далiкатэсы) сваiмi незвычнымi i арыгiнальнымi формамi. Любча Аглядзеушы Шчорсы можна ехаць iзноу да Карэлiч i адтуль да Навагарадка (9 i 22 км). Можна ж паехаць уздоуж Немана да в. Любча i адтуль да Навагарадка (15 i 23 км). У Любчы у XVI стагоддзi быу пабудаваны замак (дарэчы, вельмi падобны на Мiрскi) якi належыу, як i усе мястэчка магнацкаму роду Кiшкау. Тут жа быу i палац, якi на жаль не захавауся, а рэшткi замка можна убачыць i зараз. Уселюб Калi вы паедзеце да Навагарадка праз Любчу i у вас будзе час, завярнiце у в. Уселюб. Тут знаходзiцца яшчэ адзiн помнiк культуры Наваградччыны, якi вызначаецца сваей старажытнасцю. Гэта касцел Яна Хрысцiцеля, змураваны у першай палове XV стагоддзя па фундацыi Яна Нямiры, канюшага вялiкага князя Вiтаута. Такi "крук" стане вам яшчэ у кiламетрау 7-10, але гэты помнiк варты таго, каб патрацiць на яго свой час. Навагарадоцкае узвышша Цi з Карэлiч, цi з Любчы, але шлях ваш ляжыць на Навагарадок. Ен увесь час будзе iсцi па маляунiчых пагорках. Гэта Навагарадоцкае узвышша - мясцiны, якiя узняты над узроунем Сусветнага акiяна вышэй за iншыя на Беларусi, што накладвае некаторы адбiтак на клiматычныя умовы краю. Гэта самае "мокрае" месца на Беларусi. Тут часта бываюць туманы i часамi адбываеца так, у горадзе можна "вiтаць у аблоках" па-сапрауднаму. Навагарадок Сам горад размешчаны у такiм месцы, што калi выязжаць у любым напрамку, то абавязкова будзеш спускацца унiз. I наадварот, з якога боку не ехаць да яго, трэба падымацца па дароге уверх. З Замкавай гары адкрываюцца такiя далягляды, што нiякая Швейцарыя у параунанне не iдзе. Аднойчы, убачыушы такi краявiд на фотаздымку свайго сябра, я не меу спакою, пакуль не забачыу на свае вочы i ужо назауседы закахауся у гэты край. Навагарадок вядомы з 1044 года як адзiн з цэнтрау Верхняга Панямоння, цi "Чорнай Русi", як потым сталi называць гэтую мясцовасць. З 1230-х гадоу ен з'яуляуся першай сталiцай Беларуска-Лiтоускай дзяржавы, якая стала асновай Вялiкага княства Лiтоускага. Дажа пасля пераносу сталiцы у Вiльню, горад заставауся важным эканамiчным i ваенным цэнтрам княства. Казаць пра гiсторыю i помнiкi Навагарадка - г.з. псаваць вам уражанне ад тых добрых экскурсiй, якiя вы можаце атрымаць у гiсторыка - краязнаучым музее. Ня гледзячы на тое, што ен распачау працу толькi у 1992 годзе, на наш погляд, гэта адзiн з найлепшых у краiне. У музеи цудоуная экспазiцыя i экскурсiю можна замовiць не толькi па яго залах, але i па горадзе. (тэлефон у Навагадке - 2-14-70) Адзначым толькi каротка, што i калi лепш наведаць. На першы дзень, па прыездзе, лепш пайсцi у музей А. Мiцкевiча. Ен знаходзiцца у самым цэнтры горада. У сувязi са святкаваннем 200 годдзя са дня нараджэння паэта будынак быу адрэстаурыраваны i выглядае зараз вельмi добра. Гараджане шануюць памяць пра свайго славутага земляка як i ен шанавау сваю радзiму. У паэме "Пан Тадэвуш" паэт стварыу помнiк на усе вякi свайму роднаму гораду. Хутчэй за усе, пасля агляду экспазiцыi у вас ужо не стане часу да далейшы агляд горада. Ды i стамiушыся з дарогi шмат хто захоча адпачыць. Але перад гэтым, добра было б, хаця б дажа i уначы, зайсцi на Замкавую гару да рэшткау замка i курган Бессмяротнасцi у гонар А. Мiцкевiча (сцяжыны да яго заужды добра асветленыя лiхтарамi). Гэтае месца уражвае уначы не менш чым пры свеце дня. Знаходзицца замчышча зусим нездалек ад музея А. Мицкевича. З ранiцы можна прыйсцi да замка зноу, але не ад цэнтра, а з боку Фары Вiтаута (1395 г.), Угэтым касцеле у 1422 годзе адбывалася шлюбная цэрэмонiя караля Польшчы Ягайлы з Соф'яй Гальшансакй, а у 1799 годзе тут хрысцiлi Адама Мiцкевiча. З гэтага боку падымiцеся на валы замка, а лепш пастпрабуйце правесцi iмiтацыi штурма (хутка узбярыцеся на валы) i вам стане зразумелым, цi легкая гэта была справа - браць крэпасцi прыступам. Дарэчы, летам тут ладзяцца рыцарския турниры з удзелам беларуских и замежных клубау. Сярод iншых помнiкау архiтэктуры, цiкавасць выклiкае драуляная мячэць. У ей праводзяцца набажэнствы татарау, якiя здауна пасялiлiся тут. Бярозаука На други дзень, калi вы устанеце рана, пасля Навагарадка накiроувайцеся па Гародзенскай шашы да г.п. Бярозаука. Гэтае месца слауна шклозаводам "Неман" вядомым сваiмi вырабамi на увесь свет. Тут можна наладзiць экскурсiю, у якую увойдзе агляд завода, знаемства з тэхналогiяй вырабу шкла i назiранне за самiм працэсам вырабу разнастайнага посуду са шкла i хрусталя. Глядзець за тым, як шкло выплауляюць, выдуваюць , шлiфуюць, наразаюць узор i г .д. настолькi цiкава, што не хочацца ухадзiць з залау, дзе настолькi спякотна, што летам прадпрыемства амаль не працуе - i людзей распускаюць у адпачынак. Уражлiвае i музей завода. Тут сабраны найлепшыя узоры прадукцыi: тыя, што перамаглi на сусветных конкурсах, копii падарункау лидэрам и выдатным дзеячам, высокамастацкiя экзэмпляры. Калi вы хочаце замовiць экскурсiю, лепш гэта зрабiць загадзя па тэлефоне дыспетчарскай: 261-61-4-31. Лiда З Бярозаукi можна ехаць да г. Лiды, якi большасць грамадзян ведае толькi па высокаякаснай прадукцыi пiваваранага завода. Але акрамя гэтага i шматлiкiх iншых прадпрыемствау (лакакрасачны завод :::.), тут знаходзiцца замак :: стагоддзя. Ен адрэстаурыраваны i у хуткiм часе пачне працу i музей. Мы не змаглi зрабiць заезду у Лiду, бо не хапала светлавога часу, але калi вы усанеце параней, то гэта не затрымае вас на шмат. Тым больш, што да Лiды ад Бярозаукi толькi 25 км. Валеука Аглядзеушы Бярозауку i Лiду, зноу накiроуваемся у бок Навагарадка, але праязджаем яго i едзем у бок Баранавiч 16 км. да в. Валеука. Тут да 1939 года iснавала сядзiба пад назвай Чамброу - прататып Саплiцова з паэмы "Пан Тадэвуш" А. Мiцкевiча. Захавалася каплiца апошнiх уладальнiкау Чамброва Карповiчау. Акрамя гэтага у весцы есць драуляная Петрапаулауская царква, пабудаваная у 1685 годзе як касцел св. Тройцы. Свiцязь У трох кiламетрах ад вескi па шашы , што вядзе да Баранавич, знаходзiцца адно з самых прыгожых i загадкавых азер на Беларусi. Возера Свiцязь i навакольны лес - унiкальны куток, аб'улены дзяржауным ландшафтным заказнiкам. Вада тут такая чыстая i празрыстая, што аж кожны каменьчык вiдаць на самым дне. Тут шмат чаго незвычайнага. I мiнералiзаваная вада, i унiкальныя водарасцi, адзiн з вiдау якiх сустракаецца каля астравоу Явы i Суматры, што у Пауднева-Усходяй Азii, другi у водах Бiскайскага залiва, што абмывае Испанию. I яшчэ у возера не улiваецца нi адна рачулка i тольки адна з яго выцякае (и тая перакрыта плацинай). Аднак, есць звесткi, што акальцаваных тут шчупакоу вылоулiвалi у Балтыйскiм моры. Значыць, есць падземныя артэрыi. Нават цяпер возера Свiцязь мае свае тайны i добра iх хавае. Адну з такiх легендау апiсау у сваей баладзе "Свiцязь" А. Мiцкевiч. Аднойчы гаспадар Свiцязi вырашыу разгадаць тайну возера: чаму па начах з возера даносiцца гоман, лямант, гул бiтвы i палыхае сiняваты агонь. Ен загадау пабудаваць чауны i закiнуць у возера вялiкi невад. Ксендзакрапiу возера святой вадой.. Калi невад выцягнулi на бераг, князь убачыу у iм дзяучыны незвычайнай прыгажосцi. Яна расказала, што на месцы возера стаяу калiсьцi магутны i багаты горад Свiцязь. Князем у горадзе быу бацька дзяучыны - Туган. Аднойчы ад князя Мiндауга з Наваградка прыскакау ганец i паклiкау дружыну Тугана на дапамогу асаджанай сталiцы. Ведау князь, што пакiдае жыхароу Свiцязi на гiбель, ды не мог адмовiць Мiндоугу. З надыходам ночы пачауся штурм Свiцязi. Вораг уварвауся у горад. У роспачы жыхары падпалiлi уласны дамы, выбiраючы смерць перад рабскiм жыццем у кайданах. I раптам вогненная белiзна агарнула людзей i адчулi яны, што зямля знiкла у iх з-пад ног. Самi яны сталi кветкамi i зеллем, а ворагi ж, знайшлi сваю смерць у водах возера, у якое апусцiуся горад. Так зрабiу анел, каб дапамчы тым, хто цанiу вольнасць вышэй за жыцце. Як толькi красуня скончыла гiсторыю, патанулi у возеры чауны i невад, зашумела пушча, узнялася у возеры вялiкая хваля i забрала дзяучыну. Падобная легенда есць i у Расii пра Кiцеж-град. Падобны i па падзеях i дажа па назвах. Хто ведае, можа нашы продкi, шмат якiх было выселена у Расiю за XVI-XIX стагоддзi расказвалi яе мясцовым жыхарам, а потым тая ды i прыжылася на новым месцы. Хто ведае? Пабачыушы Свiцязь, накiроуваемся зноу у Валеуку, а там паварачваем на дарогу, што вядзе да Карэлiч. Да iх 25 км. Далей па знаемай нам ужо шашы да Мiра i далей, да перакрыжавання з шашой Берасце-Мiнск, але не зварачваем да сталiцы, а кiруем прама, да Нясвiжа, да якога яшчэ 44 км. Нясвiж Пра гэты невялiкi горад, яго гiсторыю, помнiкi культуры напiсана кнiг мусiць не менш, чым пра старажытны Полацк. Помнiкам, якiя захавалiся у Нясвiжы, пазайздросцiць любы горад: ратуша i гандлевыя рады, Слуцкая брама, плябанiя, замкавая вежа, "Дом на рынку", касцел i кляштар бенедыкцынак, касцел i кляштар бернардзiнцау, касцел Божага цела i пахавальня Раддзiвiлау i, канешне, - палаца-паркавы комплекс. Пераказваць змест экскурсiй, якiя можна замовiць у турыстычным бюро няма сэнсу. У мiнулым яго дажа называлi маленькiм Парыжам. Дажа тым, хто нiколi не быу у Нясвiжы вядомы iмены Радзiвiлау (напрыклад Радзiвiла - "Пана коханку", якога называлi беларускiм Мюнгхаузенам), Сымона Буднага, яны чулi легенды пра Чорную даму, Марысю. Толькi трэба спяшацца паспець да 4 гадзiн, бо да гэтага часу можна заказаць экскурсiю. А аглядаць горад, так на тое, мусiць, не хопiць и светлавога дня летам. З Нясвiжа прамы шлях дадому. Хiба што калi дазволiць час яшчэ раз спынiцца у сталiцыдля закупак. Заканчэнне - есць пачатак На заканчэннi трэба дадаць, што наш артыкул не можа змесцiць iнформацыю пра усе тое, што трапiцца вам на шляху. p>
|