История Замка

   дамой        турагенствы   турысты    работа летам
 

 

 

 

 

 

 

 

 

Паселішча Любча (Любч, Любеч), цяпер гарацкі пасёлак Гродзенскай вобласці, вядома з XIII ст., калі яно было аддадзена наваградскім князем Міндоўгам кіеўскаму баярыну Андрэю Васілевічу Кіяну, які знайшоў прыстанішча ў Наваградку ад татарскага нашэсця. Пры Гедзіміне Любча ўжо была вялікакняскім валоданнем. У 1499 г. вялікі князь Аляксандр дараваў “двор Любча” паскарбію Хведару Храптовічу. Верагодна , тады паселішча ўжо мела статус “мястэчка”. Ва ўсякім выпадку ў шэрагу дакументаў 1517 – 1528 гг. яно называецца так. Некаторыя даследчыкі лічаць, што ў канцы XV ст. Любча была “Местом”. У 1528 г. яго набыў віленскі ваяявода Гаштольд, у 1547 г. – Ян Кішка, які заснавау тут друкарню. Верагодна, у 1581 г. было ім распачата будаўніцтва каменнага замка. Менавіта такая дата выразана на сцяжку старажытнага флюгера – “ветраніка” , які знайшлі мясцовыя краязнаўцы. Герб Кішкі прысутнічае на ім. Ужо ў 1588 г. быў састаўлены першы інвентар ЛЮбчы і Любчанскага замка. Вядома, што ў 1590 г. ЛЮбча атрымала магдэбургскае права, мела свой герб у выглядзе срэбнай падковы з трыма залатымі крыжамі і дзвюма срэбнымі рыбамі – ласосямі ў блакітным полі. Згодна з гістарычнымі крыніцамі ХVII ст., быў і іншы герб Любчы – выява двух вежаў на сцяне. У XVII ст. яна належыла Радзівілам. Любчанскі замак узнік на краі мястэчка, на ўчатку высокага левага берага Немана памерамі, блізкімі да квадрата, - 85х85 м. З трох бакоў замчышча абкружаў абарончы роў шырыней да 30 м. І глыбіней 7-8 м. І да 10 м. З узходу, з чацвертага боку замак прыкрываўся Неманам. Мястэчка любча таксама было абаронена парканам, мела заязныя вароты “прускага муру”. У 1655 г. Любчу узялі казакі І. Залатарэнкі, яна моцна пацярпела. Па апісаннях замка за 1813 г. у ім мелася толькі дзве вежы. Замак злучаўся двума мастамі з мястэчкам і замкавым фальваркам, размешчаным на усход да замка.

 

 
Hosted by uCoz